Вы тут

Памёр адзін з заснавальнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкі»


Экс-гітарыст і адзін з заснавальнікаў беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкой» Руслан Уладыка памёр ва ўзросце 45 гадоў. Пра гэта РБК паведаміў дырэктар праекта Trubetskoy Марат Грынгаўз.


Фота b-g.by

«Развітанне адбудзецца ў аўторак, час і месца мы паведамім пазней», - сказаў ён.

У пачатку чэрвеня мінулага года Уладыка падвергся нападу ў Мінску, у выніку чаго музыка атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і трапіў у кому. Па гэтым факце была распачатая крымінальная справа. Як распавядаў прадзюсер групы, у дзень здарэння Уладыку бачылі разам з невядомым чалавекам. Праз гадзіну гітарыста даставілі ў рэанімацыю. Пры ім не выявілі грошай і мабільнага тэлефона.

Уладыка быў удзельнікам гурта «Ляпіс Трубяцкой», заснаванага ў 1989 годзе. Сярод яго самых вядомых песень - «Ты кінула», «Капітал», «Воіны святла». У 2014 годзе калектыў распаўся на Trubetskoy і Brutto, Уладыка стаў гітарыстам у праекце Trubetskoy.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».