Вы тут

У Пермі пяць чалавек загінулі ў выніку прарыву трубы ў гатэлі


Колькасць загінуўшых пры прарыве трубы ацяплення ў хостэле ў Пермі вырасла да пяці. Пра гэта піша ТАСС.


Раней паведамлялася пра чатырох загінулых і трох пацярпелых.

properm.ru

"Падчас правядзення работ па адпампоўванні гарачага цепланосбіта і праверкі памяшканняў былі выяўленыя пяць загінулых, [іх] асобы высвятляюцца", - сказалі ў прэс-службе МНС Расіі.Ратавальнікі працягваюць працы па адпампоўванні гарачай вады.

Следчае ўпраўленьне Следчага камітэта Расіі па Пермскім краі ў сувязі з НЗ завяло крымінальную справу па ч. 3 арт. 238 КК РФ - аказанне паслуг не адказваючых патрабаванням бяспекі жыцця і здароўю спажыўцоў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб, гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце Следчага камітэта Расіі.

Папярэдне ўстаноўлена, што ўначы 20 студзеня 2020 года ў Індустрыяльным раёне горада Пермі ў міні-гатэлі "Карамель", размешчаным у цокальным паверсе жылога дома, адбыўся прарыў трубаправода з гарачай вадой, пасля чаго памяшканне гатэля было затоплена. Па папярэдніх дадзеных, у выніку здарэння загінулі не менш за пяць чалавек, яшчэ трое чалавек з апёкамі дастаўлены ў бальніцу.

Стан траіх пацярпелых ацэньваецца як апёкі першай - другой ступені. У дваіх першай - другой ступені, у аднаго чалавека другая - трэцяя ступень, пераважна апёкі ніжніх канечнасцяў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.