Вы тут

У Магілёве прайшоў конкурс на найлепшую «пээфку-2020»


Усё адбылося ў музеі этнаграфіі падчас закрыцця фотавыстаўкі навагодніх паштовак у фармаце PF (фота памерам 10 на 15 сантыметраў з пазначаным на ім прозвішчам аўтара і подпісам).


Шчаслівыя пераможцы. Фота Ірыны Савосінай.

Як мы ўжо пісалі, ініцыятарам выстаўкі выступіла вядомая магілёўская фотамастачка Ірына Савосіна — яна заклікала адрадзіць традыцыю такіх віншаванняў, а калегі па фотаклубе «Вясёлка» яе падтрымалі. Хоць такі звычай характэрны больш для прафесійнага асяроддзя фатографаў, да яго з задавальненнем далучыліся і натхнёныя ўбачанымі шэдэўрамі аматары. Тым больш: ну хто сёння не фатаграфуе? Каб не быць галаслоўнымі, усе, каму ідэя спадабалася, прыйшлі на закрыццё выстаўкі з пачкамі спецыяльна зробленых «пээфак». Бачылі б вы, з якім імпэтам знаёмыя і незнаёмыя паміж сабой людзі абменьваліся творамі свайго фотамастацтва! А потым адбыўся конкурс на найлепшую «пээфку» года. Фотаклуб «Вясёлка» праводзіць яго ўжо болей за 10 гадоў, але цяпер традыцыя распаўсюдзілася і на аматараў. У жорсткай барацьбе, бо погляды разышліся і галасаванне давялося праводзіць некалькі разоў, вызначыліся тры лідары — Мікалай Бодак, Мікалай Хацяінцаў і Алена Кавалёва. Іх сюжэты здаліся прысутным найбольш цікавымі і арыгінальнымі. Музей парадаваў пераможцаў падарункамі, а ад фотаклуба яны атрымалі аўтарскія медалі — «залаты», «сярэбраны» і «бронзавы». Зрабіў іх, дарэчы, старшыня фотаклуба Анатоль Талкачоў. Астатнія таксама не былі пакрыўджаны. Усе фотаздымкі, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, засталіся ў калекцыі фотаклуба, а значыць, трапілі ў гісторыю.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Паштоўка года

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».