Вы тут

У Віцебску п'яны студэнт разграміў рэстаран і пашкодзіў некалькі аўтамабіляў


Не менш за 3,5 тысячы рублёў шкоды і крымінальная справа за хуліганства - такі вынік начной начной прыгоды 18 гадовага юнака.


Студэнт-трэцякурснік распіваў моцныя спіртныя напоі ў кампаніі сваіх знаёмых. Як доўга працягвалася застолле, і што заахвоціла яго да некантралюемай агрэсіі, ён цяпер успомніць не можа, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Першымі на сабе адчулі гнеў маладога чалавека дзве іншамаркі, прыпаркаваныя ў адным з двароў. Затым праз службовы ўваход ён трапіў у рэстаран, у які ўжо прыйшлі першыя работнікі. Супрацоўніца грамадскага харчавання паспрабавала самастойна выправадзіць няпрошанага наведвальніка, але віцяблянін пачаў граміць кухню ўстановы. Ён разбіў аб падлогу касавы апарат і вагі, а таксама пашкодзіў бытавую тэхніку і шклопакет, перавярнуў некалькі сталоў. Уціхамірыць студэнта атрымалася толькі прыбыўшым па выкліку праваахоўнікам. Агляд паказаў, што ў выдыханых парах падазраванага змяшчаецца два праміле алкаголю. Па факце хуліганства распачата крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.