Вы тут

"Белпошта" пракаментавала затрымку міжнародных пасылак


На тэматычных інтэрнэт-форумах сталі з'яўляцца скаргі на тое, што міжнародныя пасылкі або не даходзяць да сваіх адрасатаў зусім, або прыходзяць з істотным спазненнем, якое дасягае некалькіх дзясяткаў дзён. З гэтай нагоды мы звярнуліся ў РУП "Белпошта". Ведамства аператыўна пракаментавала інфармацыю.


"Напярэдадні навагодніх і калядных святаў плыні пошты, якая паступае ў Рэспубліку Беларусь, павялічваюцца на 30-40 працэнтаў.

Прагназуючы дадзеную сітуацыю, РУП "Белпошта" ў гэты перыяд прыцягвае дадатковы штат работнікаў па апрацоўцы міжнародных паштовых адпраўленняў, а з 2020 года - з афармленнем тэрміновых працоўных дагавораў як з поўнай, так і з частковай занятасцю з улікам захавання ўсіх нормаў працоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час штат дадатковых работнікаў пад прагназуемыя аб'ёмы пошты цалкам укамплектаваны.

Разам з тым на працягу студзеня бягучага года, акрамя запланаваных навагодніх і калядных патокаў пошты, у Рэспубліку Беларусь стала паступаць у вялікіх аб'ёмах пошта з Кітая і Сінгапура, назапашаная з лістапада 2019-га ў транзітным аэрапорце Стамбула (Турцыя). Гэта прывяло да павелічэння аб'ёму пошты больш чым у 2,3 разы і стварыла дадатковую незапланаваную нагрузку ва ўстановах міжнароднага паштовага абмену горада Мінска.

РУП "Белпошта" прадпрымае ўсе магчымыя меры па скарачэнні тэрмінаў апрацоўкі павялічанага аб'ёму міжнародных паштовых адпраўленняў, прыносіць прабачэнні за часовыя нязручнасці і просіць з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася".

Прэв'ю: joomania.info

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?