Вы тут

У Гомелі з'явіўся дыяганальны пешаходны пераход


У цэнтры Гомеля адну з галоўных вуліц пешаходы цяпер змогуць перасякаць нязвыклым спосабам. У абласным цэнтры з'явіўся дыяганальны пешаходны пераход. Гэта першы падобны вопыт у рэгіёне.


Ініцыявала новаўвядзенне ўпраўленне ДАІ Гомельскага аблвыканкама. Яго супрацоўнікі загадзя апавясцілі гамяльчан пра абмежаванне руху на гэтым участку, а дарожныя службы нанеслі адпаведную разметку напрамкаў для пешаходаў.

Дзве «зебры» па дыяганалі звязалі скрыжаванне вуліц Савецкай, Камунараў і Ланге. Цяпер перайсці праезную частку з аднаго боку на другі стане нязвыкла, але значна хутчэй. Тут дадаткова ўсталявалі чатыры святлафоры для пешаходаў. Для бяспекі ўдзельнікаў дарожнага руху яны будуць працаваць 24/7.

Асноўны плюс новаўвядзення — падобная арганізацыя патоку транспарту і грамадзян, што перасякаюць ажыўленае скрыжаванне, знізіць колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў, адзначылі ў ДАІ Гомельскай вобласці.

Падобныя эксперыментальныя пешаходныя пераходы могуць хутка з'явіцца і на іншых вуліцах з інтэнсіўнымі транспартнымі патокамі. Прычым дыяганальныя «зебры» актуальныя не толькі для Гомеля, але і для райцэнтраў рэгіёна.

Што датычыцца самай доўгай вуліцы Гомеля — Савецкай, то многія гараджане чакалі змен у арганізацыі руху на гэтым маршруце яшчэ пасля рэзананснай трагедыі, якая здарылася летась у кастрычніку. Нагадаем, тады 21-гадовы кіроўца BMW 740 на велізарнай хуткасці выехаў на тратуар, урэзаўся ў слуп і здзейсніў наезд на трох жанчын-пешаходаў. Адна з іх загінула, другая атрымала цяжкія цялесныя ашкоджанні, трэцяя перажыла моцны шок. Цяпер па Савецкай можна рухацца з хуткасцю да 50 кіламетраў ў гадзіну.

Наталля НЕВЯРОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Ход па дыяганалі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».