Вы тут

Мерседэс, Луна, Тамерлан, Марс… Беларусы ўсё часцей называюць дзяцей унікальнымі імёнамі


Летась у краіне нарадзілася больш за 88 тысяч немаўлят. Лідарамі ў гэтай справе сталі сталіца — тут зарэгістравана звыш 19 тысяч актаў аб нараджэнні, Брэсцкая вобласць — больш за 14,1 тысячы, Гомельская — 13,4 тысячы і Мінская — 12,6 тысячы. У «топавую» дзясятку імёнаў краіны ўвайшлі Максім, Арцём, Міхаіл, Аляксандр, Мацвей, Сафія, Ганна, Марыя, Ксенія, Настасся.


Рэдкім імёнам беларусы аддаюць перавагу ў сталіцы (у Мінску заключаецца больш за ўсё інтэрнацыянальных шлюбаў) і абласных цэнтрах, прычым найчасцей даць унікальнае імя бацькі імкнуцца дзяўчынкам. Прынамсі, у Мінску імёны 180 хлопчыкаў і 251 дзяўчынкі цягам года не паўтарыліся, — расказала Вольга Шыбко, прэс-сакратар Міністэрства юстыцыі Беларусі. — Так з'явіліся сталічныя Асоль, Венера, Джэніфер, Лёля, Рагнеда, Фадзей, Оскар, Дабрамір, Іў, Вітаўт.

Іншыя рэгіёны таксама не застаюцца ўбаку ад моды на непаўторнасць. У краіне цяпер жывуць дзяўчынкі Мерседэс, Германіка, Айсель, Весяліна, Златаславія, Мілэдзі, Дабраміла, Эльза, Аян, Ясна, Луна, Лея, Вірсавія, Лазарына, Любава, Ясміна, Сімона, Сена, Фёкла, Эліс, Юнона, Ядвіга. З хлопчыкаў пахваліцца незвычайнымі імёнамі могуць Геральд, Філат, Саламон, Тамерлан, Франц, Марс, Каміль, Аўтандзіл, Мейліс, Тадэвуш, Фама, Марцін, Лявонцій.

Дзіцяці ў Беларусі можна даць не больш за два імені, якія не супярэчаць нормам маралі. Галоўным будзе лічыцца тое, што запісана ў акце аб нараджэнні першым.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Мерседэс, Луна, Тамерлан, Марс...

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.