Двое жыхароў Пружанскага раёна не займаліся незаконным паляваннем, але адкажуць за браканьерства.
Як паведамілі ў МУС, інспектары прыродааховы ўвечары на трасе сустрэлі мужчыну з нажом і ў акрываўленай вопратцы. Калі яго спыталі, што адбылося, ён пачаў блытана расказваць, што, маўляў, па просьбе знаёмых разбіраў цяля на суседняй ферме. Памагатаму не паверылі і для далейшых разбораў выклікалі міліцыю.
Праваахоўнікі высветлілі, што жонка затрыманага ехала дадому і стала сведкай ДТЗ: недалёка ад вёскі аўтамабіль збіў лася, які выбег на дарогу. Жывёла загінула. Дабраўшыся дадому, жанчына расказала пра здарэнне мужу.
Не жадаючы адмовіцца ад бясплатнай дзічыны, мужчына папрасіў суседа з мотаблокам дапамагчы з транспарціроўкай жывёлы. На месцы аварыі яны разабралі тушу, сусед павёз здабычу ў вёску, а арганізатар «аперацыі» пайшоў дадому пешшу і папаўся інспектарам. Заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: avtovzglyad.ru
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.