Вы тут

Новы каронавірус з Кітая дабраўся да ЗША


Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў у ЗША (Centers for Disease Control and Prevention, CDC) пацвердзілі першы ў краіне выпадак выяўлення захворвання на каронавірус з Кітая, паведамляе РБК.


Гаворка ідзе пра пацыента, які 15 студзеня вярнуўся ў штат Вашынгтон з Кітая. Па вяртанні з паездкі ён звярнуўся да медыкаў, якія з улікам знаходжання яго ў краіне, дзе адбываецца ўспышка новага віруса, і сімптомаў западозрылі ў таго, хто звярнуўся, новы каронавірус. Далейшыя аналізы пацвердзілі дыягназ, гаворыцца ў паведамленні.

Успышка раней невядомага віруса, які ўпершыню быў выяўлены ў жыхароў кітайскага горада Ухань у цэнтры краіны, пачалася ў снежні мінулага года.

Пазней каронавірус распаўсюдзіўся ў такія гарады, як Пекін і Шанхай. Акрамя таго, выпадкі захворвання на новы вірус пазней былі зарэгістраваныя за межамі Кітая, у тым ліку ў Паўднёвай Карэі, Тайландзе і Японіі.

У Кітаі, па апошніх дадзеных, ад новага каронавіруса ўжо памерлі шэсць чалавек. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) папярэдзіла, што ў бліжэйшы час варта чакаць распаўсюду новай пнеўманіі, выкліканай каронавірусам, як у Кітаі, так і ў іншых краінах.

Прэв'ю: АР

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.