Вы тут

Politico: Трамп можа абмежаваць грамадзянам Беларусі уезд у ЗША


Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа абмежаваць уезд грамадзянам сямі краін у ЗША. У меркаваным спісе ёсць і Беларусь, інфармуе Politico.


Спіс краін яшчэ канчаткова не вызначаны, але выданне кажа, што ў яго могуць увайсці Беларусь, М'янма, Эрытрэя, Кыргызстан, Нігерыя, Судан і Танзанія.

Праект, які разглядаецца адміністрацыяй Трампа, накладзе іміграцыйныя абмежаванні на сем краін, але гэта не азначае, што ўезд будзе забаронены ўсім грамадзянам гэтых краін. Абмежаванні могуць прымяняцца да пэўных людзей або некаторых тыпаў віз.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома не паведаміў падрабязнасці аб планах па забароне на паездкі.

Спіс будзе агалошаны 27 студзеня пасля зацвярджэння Дональдам Трампам.

Прэв'ю: aljazeera.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.