Вы тут

Беларусь ўзначаліла рэйтынг самых папулярных краін для аўтарскіх тураў у расіян


Беларусь ўзначаліла рэйтынг самых папулярных краін СНД для аўтарскіх тураў расійскіх турыстаў, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны са спасылкай на агенцтва ТурСтат.


inettur.com

У прыватнасці, аўтарскія туры ў Мінск, Нясвіжскі замак і сядзібу Рэпіна Здраўнёва пад Віцебскам лідзіруюць сярод усіх прапаноў на прасторы СНД для расіян. Таксама ў топ самых папулярных ўвайшлі Алматы і Алмацінская вобласць, Бурабай (Баравое) і Актау (абодва - Казахстан), азербайджанскія Баку, Куба і Габала, Ерэван і Севан ў Арменіі, а таксама узбекскія Бухара і Самарканд.

Як адзначае агенцтва, аўтарскія туры ў апошні час набіраюць абароты па папулярнасці, і асаблівым попытам карыстаюцца вандроўкі і экскурсіі, якія праводзяць трэвел-блогеры. Звычайна аўтарскі тур ўяўляе сабой падарожжа для групы турыстаў з 5-15 чалавек у суправаджэнні трэвел-эксперта. Гэта могуць быць гастранамічны і экскурсійны туры, трэкінг-тур і экспедыцыя, джып-тур і фота-тур. За аўтарскі тур працягласцю ў 7 дзён турысты гатовыя аддаць ад 1 да 1,5 тысячы долараў на дваіх.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.