Вы тут

Акадэмія МУС збярэ прававедаў-патрыётаў на рэспубліканскай алімпіядзе


Кадэцкія каманды з усёй краіны 28 лютага сустрэнуцца ў сценах міліцэйскай альма-матэр на інтэлектуальна-творчай алімпіядзе “Патрыёт”, паведамляе сайт МУС. Маладзёжны форум штогод праводзяць сталічная ведамасная ВНУ і Беларускі саюз сувораўцаў і кадэт. Цяперашні, ужо пяты, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У барацьбе сыдуцца каманды кадэцкіх і сувораўскага ваенных вучылішчаў, спецліцэяў МУС і МНС.


Як і раней, самым эрудзіраваным трэба будзе прайсці пісьмовае цэсціраванне. А таму ў гэтыя дні настольнай кнігай навучэнцаў стаў навучальны дапаможнік “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)” для 11 класаў. Імёны, факты, даты і многае іншае ўключана ў бліц-апытанне капітанаў каманд. Арганізатары таксама папярэдзілі: спытаюць удзельнікаў і аб кадэцкім руху з яго багатай гісторыяй і вядомымі дзеячамі.

На алімпіядзе выступяць прамоўцы — з тэмамі многія ўжо вызначыліся. Казаць будуць пра афіцэрскія сем’і і ўдзел прадзедаў у Вялікай Айчыннай вайне, а таксама паразважаюць аб прызванні, выбары прафесіі і важнасці вучобы. Журы паставіць адзнакі за раскрыццё тэмы, высновы, арыгінальнасць, артыстычнасць і пісьменнасць.

Адзін з конкурсаў прысвечаны ваенным кінастужкам. Арганізатары прапанавалі да прагляду сем фільмаў, сярод іх “Балада пра салдата” 1959 года (“Масфільм”) і “Бітва за Севастопаль” 2015 года (Расія — Украіна). Для перамогі неабходна ведаць кожны фільм да дробязяў, не проста сюжэт у агульных рысах, а ўсіх герояў, сітуацыі, у якіх яны апынуліся, праблемы, з якімі сутыкнуліся...

У канцы алімпіяднага дня традыцыйна праходзіць самы яркі конкурс на лепшую інсцэніроўку ўрыўка літаратурнага твора. У гэтым годзе для падрыхтоўкі сцэнарыя удзельнікам прапанавалі шэраг новых твораў — ад верша “Чакай мяне” Канстанціна Сіманава да рамана “У спісах не значыўся” Барыса Васільева.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед.

Грамадства

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Развітацца з мужам і не помсціць яму, а пачаць новае жыццё.