29 верасня, аўторак

Вы тут

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка аб'явіў падзякі 13 дзеячам розных сфер


«За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўнёсак у забеспячэнне абараназдольнасці краіны ўзнагароды ўдастоены камандуючы сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка і намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных Сіл генерал-маёр Павел Муравейка», — перадае прэс-служба Прэзідэнта.


За шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўнёсак у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльнай абароны насельніцтва аб'яўлена падзяка начальніку Талачынскага раённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Галіне Краўчанцы і начальніку Крычаўскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандру Ляневічу.

Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі аграрнага сектара (дырэктар ААТ «Пружанскі льнозавод» Мікалай Жогала і ААТ «Бярозаўскі камбікормавы завод» Міхаіл Казека) і Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане (намеснік старшыні Фрунзенскай раённай арганізацыі Мінска Ігар Лазука і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Артур Місюк). Падзякай кіраўніка краіны таксама адзначаны машыніст лакаматыўнага дэпо Маладзечна Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Віктар Барысевіч і брыгадзір прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту і метрапалітэнаў Магілёўскай дыстанцыі пуці Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі Сяргей Шкрэдаў.

Высокай адзнакі ўдастоеныя загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатоль Зелянкоў, дэкан факультэта гісторыі, камунікацый і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Тамара Піваварчык, дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч.

Марыя Дадалка

Прэв'ю: svislach.by

Загаловак у газеце: Адзнака для плённай працы

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.