Вы тут

27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту


Кожны год падчас яго правядзення чалавецтва згадвае пра мільёны абарваных жыццяў, пра страшныя пакуты, праз якія прайшоў яўрэйскі народ, трагедыі, што адбываліся ў розных кутках Еўропы. І адна з іх у гады Другой сусветнай вайны звязана з гарадскім пасёлкам Лоеў, што на Гомельшчыне.


Да вайны мястэчка на 70 працэнтаў было яўрэйскае. Сто гадоў таму тут стаялі чатыры сінагогі, працавала багата яўрэйскіх магазінаў і крам. Большасць яўрэяў, якія не паспелі эвакуіравацца, была знішчана. Тыя ж адзінкі, каму ўдалося ўцалець, з'ехалі з мясцін, дзе яны страцілі родных, сяброў, суседзяў.

Каб нагадаць месцічам і гасцям Лоеўшчыны пра гэтыя старонкі гісторыі і аддаць даніну памяці ахвярам 40-х гадоў, Музей бітвы за Дняпро ладзіць дакументальны экспазіцыйны праект «Лоеўскі ізкор» (ізкор — яўрэйская памінальная малітва). Выстаўка, якая адкрыецца 26 студзеня, суправаджаецца слоганам «Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць». З фондаў музея прадстаўляюцца дакументы яўрэяў — франтавікоў і партызанаў, якія мужна змагаліся за родную краіну, і лічбавыя копіі заключэння Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Лоеўскага раёна, якія былі запісаныя і сабраныя ў некалькі тамоў адразу па вызваленні раёна ў 1944 годзе.

Таксама можна будзе паслухаць успаміны пра ваеннае і даваеннае жыццё, пра адраджэнне роднага краю пасля вайны, запісаныя супрацоўнікамі музея ў экспедыцыях па Лоеве і Лоеўскім раёне.

На адкрыцці выстаўкі можна будзе паглядзець фільм «Да світання. Стэфан Цвэйг у Амерыцы» (2016). Кінастужка прысвечана пісьменніку, які праз сваё яўрэйскае паходжанне і прынцыповую пацыфісцкую пазіцыю вымушаны быў эміграваць з роднай Аўстрыі, акупаванай у той час нацысцкай Германіяй. Выстаўка экспануецца ў рамках рэалізацыі праекта Цэнтра дакументацыі культурнай спадчыны і працягне сваю работу да канца лютага.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Прэв'ю: imrey.org

Загаловак у газеце: Я буду маліцца...

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.