Вы тут

WADA прыпыніла ліцэнзію Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі


Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) часова прыпыніла дзеянне ліцэнзіі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі, пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі. Лабараторыі забаронена рабіць аналіз узораў крыві па праграме біялагічнага пашпарта спартсмена, піша kommersant.ru.


Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна. Яно будзе дзейнічаць да заканчэння "дысцыплінарнага разбору". Як гаворыцца ў паведамленні, эксперты WADA 21 студзеня рэкамендавалі кіраўніку выканаўчага камітэта Вітальду Баньке прыпыніць дзеянне ліцэнзіі і ён "пагадзіўся зрабіць гэта неадкладна".

Кіраўнік расійскага антыдопінгавага агенцтва Юрый Ганус назваў гэтае рашэнне прадказальным. Паводле яго слоў, цяпер трэба будзе вазіць пробы ў замежныя лабараторыі. "У нас ужо сёння адмовіліся там прымаць пробы. У нас адпрацавана лагістыка, зараз вязем пробы ў замежныя лабараторыі. Гэта дадае кошту", - сказаў Ганус.

9 снежня WADA увяло санкцыі супраць Расіі за "маніпуляцыі" з базай дадзеных Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі. Расійскім спартсменам забаранілі выступаць пад нацыянальным сцягам, а таксама праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы на чатыры гады. Маскоўская антыдопінгавая лабараторыя пазбавілася ліцэнзіі ў 2015 годзе пасля допінгавага скандалу. У 2016 годзе яе часткова вярнулі.

Прэв'ю: rsport.ria.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.