Вы тут

НАН прадставіць на Дні беларускай навукі больш за 140 распрацовак і тэхналогій


24 студзеня адбудзецца рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. У мерапрыемстве прымуць удзел каля пяцісот прадстаўнікоў акадэмічнай, універсітэцкай і галіновай навукі, маладыя навукоўцы, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў  нашай краіны.


На выставе дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці навукоўцы і даследчыкі радставяць больш за 300  інавацыйных навуковых распрацовак.  Свае вынікі прэзентуюць арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў адукацыі,  прамысловасці, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржкамваенпрама, інавацыйныя прадпрыемствы і тэхнапаркі.

Экспазіцыя НАН Беларусі будзе складацца з 7 кластараў, звязаных з прыярытэтамі развіцця навуковай сферы: “Моладзь і новыя гарызонты навукі", "Фізіка і інфарматыка ў тэхналогіях будучыні”, “Тэхнічныя навукі - індустрыя 4.0”, “Сучасныя медыцынскія, фармацэўтычныя і біятэхналогіі”, “Сучасная хімія і рацыянальнае прыродакарыстанне”,” Інавацыйны аграпрамысловы комплекс”.

Так, Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі прадставіць увазе 2D і 3D-матэрыялы на аснове поліцукрыдаў -- ультратонкія пакрыцці і порыстыя матэрыялы, якія забяспечваюць эфектыўную адгезію (адгезія - счапленне паверхняў цвёрдых  або вадкіх целаў) ствалавых клетак без страты імі функцыянальных уласцівасцяў. Жыццяздольнасць ствалавых клетак на распрацаваных носьбітах складае не менш як 90-95%. Сфарміраваныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны для іх пераносу ў арганізм, напрыклад, пры лячэнні апёкаў, ран і трафічных язваў. Вучоныя інстытута прадставяць таксама кампазіцыйныя матэрыялы для экструзійнага 3D-друку.

На выставе можна будзе ўбачыць шэраг унікальных распрацовак навукоўцаў Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі. Аб'яднаны інстытут машынабудавання прадэманструе эксперыментальны ўзор камерцыйнага электрамабіля (базавы машынакамплект  ​​JOYLONGEF5), а таксама мабільную прычапную дэмпферную прыладу. Дадзеная распрацоўка прызначана для мінімізацыі наступстваў сутыкнення транспартных сродкаў з дарожна-будаўнічай тэхнікай падчас выканання дарожных работ, яна забяспечвае плаўнае гашэнне (паглынанне) кінэтычнай энергіі, зніжае сілу ўдару. Акрамя таго, будзе прадстаўлены шырокі шэраг распрацовак для электратранспарту.

Дзень беларускай навукі адзначаецца ў нашай краіне ў апошнюю нядзелю студзеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: lenta.inform.kz

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».