Вы тут

БДПУ з 28 па 31 студзеня правядзе 55-ы “Зорны паход” па месцах славы


Гэты праект рэалізуецца вядучым педагагічным ВНУ краіны з 1966 года. Сёлета ён прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Удзельнікі (больш за 270 студэнтаў і выкладчыкаў) запланавалі наведаць Барысаўскі, Вілейскі, Пухавіцкі, Слуцкі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Пінскі раён Брэсцкай вобласці, Аршанскі раён Віцебскай вобласці, Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці, Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці.

Падчас паходу студэнты і выкладчыкі сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, акажуць ім шэфскую дапамогу, правядуць мітынгі і ўскладуць кветкі да брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны, выступяць з канцэртнымі праграмамі ў школах рэгіёнаў, правядуць прафарыентацыйныя сустрэчы са старшакласнікамі, арганізуюць майстар-класы і спартыўныя спаборніцтвы.

Разам са студэнтамі БДПУ, у тым ліку замежнымі студэнтамі з Туркменістана і Кітайскай Народнай Рэспублікі, у “Зорным паходзе” бяруць удзел студэнты Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л. М. Гумілёва (Рэспубліка Казахстан), Маскоўскага педагагічнага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Новасібірскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Расійскага дзяржаўнага прафесійна-педагагічнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя), Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі (Рэспубліка Узбекістан).

У рамках святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праводзіцца рэспубліканская акцыя “У славу агульнай Перамогі!”. Удзельнікі “Зорнага пахода” далучацца да яе і прымуць удзел у заборы зямлі з брацкіх магіл воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады вайны на тэрыторыі раёнаў, якія наведаюць удзельнікі мерапрыемства, а затым перададуць капсулы для размяшчэння іх у Крыпце Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: bspu.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?