Вы тут

У Вілейцы жанчына скрала мужчынскія штаны. Ёй было не важна, што сцягнуць


У вілейскім універсаме “Вілія” ў аддзеле адзення прадавец звярнула ўвагу на падазроную жанчыну, але падысці да яе не магла, бо неабходна было разлічваць іншых пакупнікоў.


Пазней пры праглядзе запісу з камеры відэаназірання быў устаноўлены факт крадзяжу мужчынскіх штаноў коштам каля 64 рублёў.

Падазраваную хутка затрымалі. Па інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, жыхарка Вілейкі раней неаднаразова трапляла ў поле зроку праваахоўнікаў, прычым менавіта за дробныя крадзяжы. Штаны жанчына паспела прадаць за 20 рублёў. Паводле яе словаў, ёй было не важна, што сцягнуць — выкрадзенае яна звычайна збывала. Зараз затрыманая адбывае пакаранне ў выглядзе 15 сутак арышту.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?