Вы тут

Дэпутаты павінны актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні найважнейшых задач развіцця краіны


Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы са старшынямі гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў Віцебскай вобласці.


Сувязь Савета Рэспублікі з мясцовымі Саветамі дэпутатаў павінна быць пастаянна дзеючая і эфектыўная. «Мы павінны працаваць зыходзячы з тых задач, якія ўзнікаюць на тым ці іншым этапе развіцця нашай краіны. А лепш за ўсіх патрэбы, спадзяванні і пажаданні людзей ведаюць менавіта народныя абраннікі», — упэўненая старшыня Савета Рэспублікі.

Дэпутацкі корпус — гэта сувязное звяно паміж насельніцтвам і заканадаўцамі. «Інфармацыя, якой вы валодаеце на месцах, вельмі важная для нас, бо вы наўпрост зносіцеся і працуеце з людзьмі падчас розных сустрэч і мерапрыемстваў. Менавіта гэтая дзейнасць дазваляе нам сёння эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць у заканатворчай дзейнасці», — адзначыла Наталля Качанава.

Стварыць заканадаўчую базу няпроста, але яна ў Беларусі ёсць, усе заканадаўчыя акты вывераныя і зразумелыя. Іншае пытанне — як яны рэалізуюцца на месцах. Зыходзячы з гэтых задач і трэба працаваць з насельніцтвам, лічыць спікер верхняй палаты парламента.

— Падчас сустрэч становіцца зразумела, дзе трэба нешта карэктаваць або мяняць ці не варта наогул нічога чапаць, бо гэты закон працуе найлепшым чынам, — сказала яна. — Галоўнае, каб законы ішлі ад жыцця. Такую задачу паставіў перад парламентарыямі Прэзідэнт — значыць, мы павінны дакладна разумець, якая рэальная сітуацыя складваецца на месцах, якія пытанні хвалююць нашых грамадзян.

Старшыня Савета Рэспублікі даручыла ўдзельнікам сустрэчы данесці да ўсяго дэпутацкага актыву вобласці сутнасць праведзенага дыялогу, у тым ліку значнасць у іх дзейнасці работы з насельніцтвам і выбаршчыкамі. Наталля Качанава паабяцала, што сенатары будуць браць актыўны ўдзел у рабоце сесій і выканкамаў у рэгіёнах. «Гэта будзе вельмі важная форма работы. Яна дазволіць ўмацоўваць узаемасувязь паміж Саветам Рэспублікі і дэпутацкім корпусам іншых узроўняў, каб мы маглі аператыўна прымаць рашэнні, накіраваныя на павышэнне дабрабыту нашых грамадзян», — адзначыла спікер верхняй палаты парламента.

Асноўнае патрабаванне кіраўніка дзяржавы — справядлівае стаўленне да людзей: усе рашэнні, якія прымаюцца, павінны быць на карысць дзяржавы. Дэпутатам усіх узроўняў неабходна актыўна працаваць над вырашэннем пастаўленых задач, акцэнтавала ўвагу старшыня Савета Рэспублікі. Віцебская вобласць стала першай, дзе Наталля Качанава правяла сустрэчу са старшынямі гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў. Яна адказала на пытанні народных абраннікаў, а таксама выслухала іх прапановы.

Падчас сустрэчы спікер верхняй палаты парламента звярнула ўвагу на тое, што ў рабоце на любых пасадах заўсёды былі сустрэчы з людзьмі, бо гэта дапамагае быць у курсе самай актуальнай і дакладнай інфармацыі і пытанняў, якія хвалююць насельніцтва на месцах. Такую практыку яна мае намер працягнуць. «Гэта дазволіць зверыць гадзіннікі, паслухаць вас, даведацца, якія ёсць пытанні, прапановы», — падагульніла Наталля Качанава.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Ведаць, каб дапамагаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».