Вы тут

На Бераставіччыну завітаў Віктар Лісковіч


У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва на Бераставіччыну завітаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар ЛІСКОВІЧ. Ён сустрэўся з калектывамі цэнтральнай раённай бальніцы і аграфірмы «Стары Дворац».


Падчас сустрэчы ішла размова аб сітуацыі на рынку працы нашай краіны, занятасці і заработнай плаце работнікаў бюджэтных сфер. Віктар Лісковіч заўважыў, што заробак ніводнага з работнікаў установы аховы здароўя ў студзені не павінен быць меншы, чым у лістападзе мінулага года.

Акрамя таго, старшыня профільнай камісіі звярнуў увагу на ролю дэпутатаў рознага ўзроўню ў вырашэнні надзённых праблем людзей на канкрэтнай тэрыторыі, аб наданні галоснасці гэтай дзейнасці праз СМІ, асабліва мясцовы друк:

— Трэба, каб людзі, якія не прысутнічалі на сустрэчах, ведалі, пра што там ішла гаворка, — падкрэсліў сенатар. — Сустрэчы з людзьмі, асабістыя прыёмы грамадзян, выязныя прыёмы дапамагаюць не толькі пачуць і дапамагчы канкрэтнаму чалавеку, але і ўбачыць, дзе не спрацоўваюць нейкія кірункі, тэндэнцыі на ўзроўні рэгіёна, краіны, каб своечасова змяніць законапраект і ў далейшым сістэма працавала без збояў.

Віктар Лісковіч расказаў пра свае планы дэпутацкай дзейнасці ў рэгіёнах, адказаў на пытанні прысутных. У прыватнасці, пра тое, якія заканадаўчыя акты, што датычацца непасрэдна аховы здароўя і ў цэлым сацыяльнай сферы, плануецца разгледзець у Савеце Рэспублікі, як прыцягнуць моладзь да заканатворчай дзейнасці і як спыніць адток маладых медыкаў за межы краіны.

На сустрэчы з калектывам аграфірмы «Стары Дворац» размова ішла і аб сацыяльнай палітыцы, будаўніцтве жылля для маладых спецыялістаў і замацаванні іх на роднай зямлі.

Пасля сустрэчы сенатар наведаў рамонтныя майстэрні аграфірмы, пазнаёміўся з вытворчымі і бытавымі ўмовамі, пабываў у базавай школе.

Па матэрыялах «Бераставіцкай газеты»

Загаловак у газеце: Што можа дэпутат?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».