Вы тут

Палярнікі даслалі вішаванне з Днём навукі з Антарктыды


Каманда 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, якая знаходзіцца зараз на ледзяным кантынентце, павіншавала калег з Днём навукі.


«Знамянальна, што гэты дзень прыпадае на юбілейную дату 200-годдзя адкрыцця Антарктыды! — падкрэсліваецца ў віншавальным лісце. — Беларуская навука мае слаўныя традыцыі, а беларускія навукоўцы і ўраджэнцы Беларусі ўпісалі нямала значных старонак у гісторыю сусветнага навуковага прагрэсу, але час ставіць перад намі новыя актуальныя задачы і беларуская навука павінна быць гатовая да іх рэалізацыі.

У юбілейны год адкрыцця Антарктыды нас чакае праверка на палярную сталасць: трэба годна прайсці першы этап на адабрэнне статусу Кансультатыўнага боку Дагавора аб Антарктыцы; распачаць рэалізацыю значнага нацыянальнага праекта — першай у гісторыі Рэспублікі Беларусь круглагадовай зімоўкі; зацвердзіць чарговы пяцігадовы этап нацыянальнай палярнай Праграмы.

Рэалізацыя праектаў такога маштабу і ўзроўню пад сілу толькі той краіне, якая праводзіць паслядоўную палітыку міру і згоды, клапоціцца пра перспектыву свайго дынамічнага развіцця і прагрэсу, мае багаты навуковы патэнцыял і працавіты народ!

Жадаем Вам, паважаныя калегі, дарагія сябры, моцнага палярнага здароўя, дабрабыту, плённай працы, рэалізацыі новых навуковых ідэй і адкрыццяў, увасаблення ў практыку перадавых тэхналогій!

Мы з вамі — сэрцам, намерамі і справамі, сваю працу накіроўваем на атрыманне новых ведаў аб Зямлі, падрыхтоўку Беларускай даследчай станцыі да правядзення першай у гісторыі нашай краіны зімоўкі ў 2020-2021 гадах у інтарэсах Беларусі і сусветнага навуковага прагрэсу!

У гонар Дня беларускай навукі на флагштоках нацыянальнай даследчай станцыі ў Антарктыдзе ўзняты дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг лідара перадавой навуковай думкі нашай краіны — Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі!»

Каманда 12 БАЭ: Аляксей Гайдашоў, Аляксей Хаткевіч, Аляксей Захватаў, Сяргей Пунінскі, Мікіта Ізідзераў, Антон Макас, Дзмітрый Голуб, Юрый Гігіняк , Павел Шаблыка.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.