Вы тут

ДАІ ўвяла платную паслугу


Яна звязана з рэгістрацыяй транспарту

У Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці ўведзена ў дзеянне платная паслуга для фізічных і юрыдычных асоб: «Прыём дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, звязаных з рэгістрацыяй транспартных сродкаў, па папярэднім запісе».


Яна аказваецца на падставе заяўкі асобы (далей — заказчыка) па панядзелках у перыяд з 8.30 да 18.00 у будынку УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама па адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, 27, каб. 101.

Таксама заказчык можа пакінуць заяўку з аўторка па пятніцу з 8.00 да 17.00 па тэлефонах міжраённага аддзела (МРА) ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама (017-2596170 і 017-3786298), у якой неабходна паведаміць наступныя звесткі: найменне арганізацыі (імя, імя па бацьку, прозвішча фізічнай асобы), адрас, колькасць транспартных сродкаў, у дачыненні да якіх будуць весціся рэгістрацыйныя дзеянні.

У прызначаны дзень заказчыкам прадастаўляюцца дакументы, прадугледжаныя пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 альбо Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200, а таксама копія дакумента, якая пацвярджае ўнясенне аплаты паслугі.

Аплата праводзіцца на р/р BY79BАРB36322159100100000000 у рэгіянальную дырэкцыю па г. Мінску ААТ «Белаграпрамбанк», BІСBАРBBY2Х, атрымальнік — УУС Мінаблвыканкама, УНП — 600013515. Кошт паслугі за адзін транспартны сродак складае 10 рублёў.

Звярнуцца па такую паслугу грамадзяне (юрыдычныя асобы) могуць таксама ў рэгістрацыйна-экзаменацыйныя падраздзяленні (РЭП) ДАІ Мінскай вобласці, на тэрыторыі абслугоўвання якіх яны зарэгістраваны.

Аплатнае даручэнне, зробленае з выкарыстаннем сістэмы электронных плацяжоў, прадастаўляецца з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца дата выканання плацежнага даручэння, арыгінальны штамп банка і подпіс адказнага выканаўцы (згодна з патрабаваннямі п. 4 арт. 251 гл. 27 Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Даведка

За 2019 год міжраённым рэгістрацыйным падраздзяленнем ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама зарэгістравана 31 280 транспартных сродкаў, знята з уліку — 68 154, унесена змяненняў у рэгістрацыйныя дакументы — 4992.

За названы перыяд супрацоўнікамі РЭП ДАІ выяўлена 14 транспартных сродкаў, якія знаходзіліся ў вышуку, два факты падробкі рэгістрацыйных дакументаў, 133 відазмяненні ідэнтыфікацыйнага нумара, па якіх устаноўлены факты падробкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.