Вы тут

"Белпошта" з 30 студзеня павысіць кошт некаторых паслуг


РУП "Белпошта" з 30 студзеня павысіць кошт некаторых паслуг па перасылцы пошты ўнутры краіны, паведамляе сайт прадпрыемства.


Кошт перасылкі заказнога ліста масай да 20 г для фізічных асоб павялічыцца на 8 капеек і будзе каштаваць Br1,98, для юрыдычных асоб - Br2,04. Тарыфы на перасылку ўнутраных адпраўленняў ЕМS, адпраўленняў "Е-commerce", паслугі лінейкі "Камфорт", паслугі "Паштовы кур'ер" павысяцца ў сярэднім на 5%.

"Тарыфы на некаторыя паслугі паштовай сувязі зменяцца ў межах зацверджанага параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2020 год індэкса спажывецкіх цэн", - звярнулі ўвагу ў "Белпошце".

Пры гэтым тарыфы на ўніверсальныя паслугі (перасылка простай паштовай карткі, простага ліста (бандэролі)), перасылку адпраўленняў "1 клас", дадатковыя паслугі паштовай сувязі не зменяцца.

Акрамя таго, "Белпошта" вырашыла не браць камісію пры прыёме плацяжоў праз АРІП ў касах за паслугі, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта зроблена з улікам сацыяльнай скіраванасці паслуг, растлумачылі ў кампаніі.

Усе змены будуць актуалізаваны 30 студзеня на сайце "Белпошты" ў раздзеле "Тарыфы".

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.