Вы тут

26 студзеня ў Мінску пройдзе дабрачынная акцыя "Любоў у падарунак"


Яе праводзяць ужо трэці год запар прадзюсарскі цэнтр Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, дабрачынны фонд "Спірас", валанцёры і проста нераўнадушныя гараджане.


"У працяг распачатых і зладжаных у розны час Аляксандрам Ціхановічам дабрачынных праектаў мы прынялі рашэнне пасля яго зыходу замест якіх-небудзь іншых мерапрыемстваў, канцэртаў ці вечарын, напярэдадні дня яго памяці працягваць яго цудоўны прыклад шчырага служэння людзям", – расказвае дачка артыста спявачка Анастасія Ціхановіч. Так, у 2018-м падчас акцыі "Любоў у падарунак" мінчане выканалі навагоднія жаданні 300 жыхароў  псіханеўралагічных інтэрнатаў, летась у студзені дапамаглі сацыяльнай сталоўцы таварыства "Водгук" накарміць бяздомных.

Сёлета дапамогу ў выглядзе сродкаў першай неабходнасці, прадметаў гігіены, ласункаў арганізатары накіруюць пажылым пацыентам хоспісаў таварыства "Цэнтр дапамогі Жыцця" ў Мінску і Гродне, а таксама састарэлым насельнікам псіханеўралагічных інтэрнатаў сталічнай вобласці. Напоўніць неабходнымі рэчамі "добрыя кошыкі" можна як у дзень правядзення акцыі "Любоў у падарунак" 26 студзеня з 12 да 19 гадзін у супермаркеце "Грын" (ГЦ "Дана-мол") – валанцёры праекту раздадуць усім ахвотным спісы патрэбных прадметаў, –  так і ў іншы час, звязаўшыся наўпрост з арганізатарамі.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.

Спорт

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Менавіта з Бабруйска выйшлі прызёры самых прэстыжных сусветных турніраў па веславанні, барацьбе, боксе, шахматах, лёгкай і цяжкай атлетыцы.

Грамадства

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Летась у Мінскай вобласці адлавілі больш за пяць тысяч бадзяжных жывёл, толькі 203 з іх знайшлі свой дом. Толькі ўявіце сабе, як лічбы адлову павялічваюцца ў маштабах усёй краіны!