Супрацоўнікі наркакантролю Гродзеншчыны раскрылі злачынную схему па вырабе падробленых рецептурных бланкаў. Пад падазрэннем мясцовыя жыхары — 49-гадовая жанчына і яе 43-гадовы знаёмы, якія па фіктыўных фармулярах атрымлівалі ў аптэках моцнадзейныя прэпараты.
Паводле інфармацыі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РАУС Гродна, незаконную дзейнасць грамадзяне разгарнулі вясной мінулага года. На здымнай кватэры жанчына знайшла ануляваную пячатку ўрача, а пазней — і медыцынскі рэцэпт. У ім з дапамогай карэктара замазала ўсе запісы і зрабіла яго копію на прынтары. У чыстых экземплярах бланка жанчына ўласнаручна “прызначала” сабе канкрэтныя лекі і “зацвярджала” рэцэпт ліпавай пячаткай.
У аптэцы пара купляла такія таблеткі, як запіклон, дымэдрол або самнол, якія прызначаліся для ўжывання разам з наркотыкамі і ўзмацнялі эфект іх дзеяння. Акрамя гэтага, частка прэпаратаў прадавалася па завышаных цэнах нарказалежным людзям.
Усяго ў аптэках горада аператыўнікі выявілі 16 падробленых рэцэптаў. Дома ў жанчыны былі выяўленыя аналагічныя бланкі, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Вядома, што абодва падазраваных не працаўладкаваны, жывуць за кошт выпадковых заробкаў і раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот наркотыкаў.
Дзеянням жанчыны па вырабу падробленых дакументаў у мэтах іх выкарыстання следчымі дадзена прававая ацэнка, у дачыненні да мужчыны праверка працягваецца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.