Вы тут

У Гродне за аказанне інтымных паслуг затрымалі непаўнагадовую


Аператыўнікамі ўпраўлення па незаконным абароце наркотыкаў і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама сумесна з калегамі з Кастрычніцкага РАУС была ўстаноўлена асоба дзяўчыны-падлетка, што займаецца прастытуцыяй.


Гэта была мясцовая жыхарка, якая неаднаразова аказвала паслугі сексуальнага характару за грашовае ўзнагароджанне. Выйшлі міліцыянера на яе праз сеціва, а пасля затрымалі. Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка, па выніках якой дзеянням дзяўчыны і яе бацькам будзе дадзена прававая ацэнка.

УУС Гродзенскага аблвыканкама нагадвае і просіць бацькоў праводзіць пастаянны маніторынг сацыяльных сетак сваіх дзяцей і заклікае ні ў якім разе не пакідаць гэтую частку іх жыцця без кантролю.

У выпадку ўстанаўлення падобных фактаў з дзецьмі, бацькі могуць ананімна звярнуцца на сайт pomogut.by. Таксама ананімна можна звяртацца ў арганізацыю ЮНІСЕФ, дзе псіхолагі-прафесіяналы, якія працуюць кругласутачна, праводзяць работу з дзецьмі і падлеткамі і аказваюць ім неабходную дапамогу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?