Вы тут

Імянная аўдыторыя акадэміка Вячаслава Сцёпіна з’явіцца ў БДУ


У ёй  будуць прадстаўлены работы і асабістыя рэчы акадэміка: мантыя, пісьмовы набор, выпускны студэнцкі фотаальбом і партрэты філосафа. Акрамя таго, сям'я Вячаслава Сямёнавіча перадала ў дар факультэту кнігі з яго асабістай бібліятэкі.


Аўдыторыя стане своеасаблівым мемарыяльным комплексам памяці, а таксама ўнікальнай пляцоўкай для арганізацыі педагагічнай і вучэбнай дзейнасці з выкарыстаннем фонду навуковых работ акадэміка.

Адкрыццё аўдыторыі на факультэце філасофіі і сацыяльных навук прымеркавана да Дня беларускай навукі, які традыцыйна адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

Даведка

Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін -- акадэмік РАН, ганаровы дырэктар Інстытута філасофіі РАН, ганаровы прафесар БДУ, заснавальнік Мінскай метадалагічнай школы, быў прэзідэнтам Расійскага філасофскага таварыства і загадчыкам кафедры філасофскай антрапалогіі філасофскага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава. Вядомы філосаф XX -- пачатку XXI стагоддзя, аўтар 779 навуковых работ, у тым ліку 31 манаграфіі.

Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта БДУ (1956 г.) і аспірантуру БДУ (1959 г.).

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: sb.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Што паглядзець у Нацыянальным мастацкім музеі

Вiдавочна, што пакуль былi зачыненыя музеi, гледачы засумавалi па «жывой» сустрэчы з карцiнамi.

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.