Вы тут

Лукашэнка патрабуе надзейна абараняць інтарэсы Беларусі ў працы з замежнымі партнёрамі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе надзейна абараняць інтарэсы Беларусі ў працы з замежнымі партнёрамі і нагадаў аб імпартазамяшчэнні. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння, наведваючы РУП "Завод газетнай паперы" ў Шклове, паведамляе БЕЛТА


У прыватнасці, абмяркоўвалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па стварэнні паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў. Першапачаткова прадпрыемства супрацоўнічала з вядомай у свеце чэшскай кампаніяй - пастаўшчыком абсталявання. Аднак у выніку рэалізацыя праекта зацягнулася, а частка абсталявання апынулася непадыходзячай. Пачаліся судовыя цяжбы з чэшскай кампаніяй, якія не скончыліся да гэтага часу.

Аляксандр Лукашэнка жорстка запатрабаваў, каб інтарэсы беларускага боку няўхільна былі абаронены, і гэта тычыцца не толькі канкрэтнага выпадку.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрэй Ліхавіцкі: Адказнасць, засяроджанасць і любоў

Андрей Ліхавіцкі — прыклад таго, што геаграфічныя межы спорту не перашкода. Чаму?

Грамадства

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску

Конкурс прафесiйнага майстэрства WorldSkills Belarus 2020 прайшоў у Мiнску ў Індустрыяльным парку «Вялiкi камень» з грандыёзным размахам.