Вы тут

Лукашэнка даручыў даць зялёнае святло вытворчасці экаўпакоўкі


Вытворчасці экалагічнага пакавальнага матэрыялу ў краіне неабходна даць зялёнае святло. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Шклове, наведваючы завод газетнай паперы, паведамляе БЕЛТА.


Заслухаўшы даклады аб працы прадпрыемства, кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з прадукцыяй, якая тут вырабляецца. Асабліва яго зацікавіла папяровая ўпакоўка: завод вырабляе яе ў вялікай колькасці і для самых розных мэтаў. "У сувязі з тым, што я не адступлюся ад свайго даручэння па замене пластыка на паперу, трэба даць зялёнае святло вытворчасці ў краіне гэтага пакавальнага матэрыялу і пакетаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, у асобных сферах неабходна наогул забараніць пластыкавую ўпакоўку. Акрамя, вядома, тых, дзе без яе не абысціся. "Дапусцім, ёсць пластыкавыя скрыні для яблыкаў - яны трывалыя, даўгавечныя. Ім быць (пакуль, прынамсі)? Быць. І потым - іх жа лёгка перапрацаваць, калі трэба", - прывёў прыклад Прэзідэнт. Усё астатняе ён запатрабаваў замяніць экалагічнымі матэрыяламі.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць будаўніцтва смеццеперапрацоўчых заводаў: "У вобласці не павінна быць смеццевых палігонаў і гор - гэта ж велізарныя грошы. Трэба перапрацаваць усё смецце. Гэта жалезнае даручэнне. Трэба запісаць яго з тэрмінамі, каб ва ўрадзе ведалі, што нам трэба сысці ад цвёрдага пластыку".

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».