Вы тут

Музычная праграма "Скарбніца сусветнай оперы" адбудзецца ў Гомелі 4 лютага


Музычная праграма "Скарбніца сусветнай оперы" парадуе аматараў класікі ў Гомелі 4 лютага, расказалі БЕЛТА ў абласной філармоніі.


Прасякнуцца атмасферай лірыкі і рамантыкі, атрымаць асалоду ад вакалу і цёплых стасункаў запрашаюць у Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Сакалоўскага. На сцэне каледжа выступяць салістка Гомельскай абласной філармоніі Вольга Кузьменка (каларатурнае сапрана) і саліст Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Краснадубскі (барытон).

Канцэртная праграма ўключае самыя вядомыя оперныя арыі. Будзе гучаць музыка Рубінштэйна, Рымскага-Корсакава, Чайкоўскага, Вердзі, Расіні і іншых кампазітараў.

Паводле слоў арганізатараў, такія канцэрты заўсёды аншлагавыя. Некалькі гадоў яны збіраюць поўныя залы і паспелі заваяваць сэрцы гамяльчан і гасцей горада. "Артысты дораць гледачам уласнае тонкае бачанне характараў і вобразы герояў праслаўленых опер", - адзначылі ў філармоніі.

Прэв'ю: pravoslavie.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.