Вы тут

Сярэдні заробак у Беларусі ў снежні склаў Br1238,7


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў снежні 2019 года склала Br1238,7, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У лістападзе 2019 года сярэдняя зарплата была на ўзроўні Br1113,1.

Мінск у разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў у сталіцы за снежань сфармавалася ў памеры Br1734,5 (тэмп росту да снежня мінулага года - 104,6%). У Мінскай вобласці яна склала Br1240,5 (103,9%), Гомельскай - Br1081,7 (106,1%), Гродзенскай - Br1077,8 (108,2%), Брэсцкай - Br1113,3 (105,3%) , Віцебскай - Br1030,5 (108,9%), Магілёўскай - Br993,5 (105,4%).

У цэлым па Беларусі рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-снежні ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ўзрасла на 7,3%.

Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br4477,7), паветраны транспарт (Br2736,6, у тым ліку пасажырскі - Br2875), дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br3011,8), горназдабыўная прамысловасць (Br2238), вытворчасць коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі (Br2278,5), вытворчасць хімічных прадуктаў (Br2356).

Менш за ўсё налічана работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br680,4), бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў у галіне культуры (Br721,6), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br716,2), працуе у сферы творчай дзейнасці і забаў (Br791,1).

Прэв'ю: belmarket.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

Мікалай Пінігін: Каб ведаў як, сам напісаў бы класную сучасную п'есу

На рахунку рэжысёра і мастацкага кіраўніка Купалаўскага тэатра Мікалая Пінігіна больш за семдзесят спектакляў, і па некаторыя з іх хоць зараз ідзі на вуліцу Энгельса. 

Грамадства

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Расказваем пра тое, як на Брэстчыне раней гатавалі варэнне і як гэта робяць цяпер

Аказваецца, у нашых вёсках амаль да другой паловы ХХ стагоддзя не мелі звычкі нарыхтоўваць яго, не ведалі, як варыцца.

Спорт

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Як у Бабруйску рыхтуюць будучых чэмпіёнаў

Менавіта з Бабруйска выйшлі прызёры самых прэстыжных сусветных турніраў па веславанні, барацьбе, боксе, шахматах, лёгкай і цяжкай атлетыцы.

Грамадства

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Прадпрыемствы ЖКГ займаюцца адловам беспрытульных жывёл. Але ці павінны яны гэта рабіць?

Летась у Мінскай вобласці адлавілі больш за пяць тысяч бадзяжных жывёл, толькі 203 з іх знайшлі свой дом. Толькі ўявіце сабе, як лічбы адлову павялічваюцца ў маштабах усёй краіны!