Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Прафесійныя інтарэсы і асабістае жыццё будуць у гэтыя дні цесна пераплятацца, у дзелавых праектах могуць удзельнічаць сябры ці сваякі. У аўторак будзьце асцярожныя, размаўляючы з малазнаёмымі. У гэты дзень пажадана кантраляваць не толькі дзеянні і словы, але і думкі, бо яны могуць адбіцца на твары. У сераду абставіны будуць складвацца спрыяльна, але лепш не расслабляцца. Канец тыдня можа прынесці канфлікты і падман.


de.exaude.com

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні пажадана не раскрываць свае планы і задумы. Імаверна, у панядзелак і аўторак давядзецца нялёгка, затое можна будзе суцяшацца тым, што за не самай удалай паласой у жыцці вас чакае паляпшэнне становішча. Не выключана, што вы ў поўным аб'ёме спазнаеце каварства карыслівых партнёраў, затое не дазволіце сябе падмануць. Да канца тыдня ў вас павысіцца творчы патэнцыял, і вы пачняце фантанаваць выдатнымі ідэямі.


БЛІЗНЯТЫ. Добры час для вырашэння пытанняў у асабістым жыцці, якія да гэтага выклікалі пэўныя цяжкасці. Менавіта цяпер вы атрымаеце тое, пра што даўно марылі. Прыемныя сустрэчы і рамантычныя спатканні адцягнуць ад сумных думак і падораць зарад аптымізму. Не бойцеся мяняць сваё жыццё і кахаць на поўную катушку. Вашы пачуцці ўзаемныя, а самыя смелыя жаданні ажыццявяцца.


РАК. Спрыяльны тыдзень для дасягнення поспеху ў прафесійнай сферы. Рыхтуйцеся папрацаваць, выяўляючы ўвесь свой вопыт, фантазію, энергію і інтуіцыю. Разарвіце непатрэбныя сувязі, якія абцяжарваюць вас, пазбаўцеся ад ілюзій і памылак. У выніку, вызваліўшыся ад баласту, вы станеце вольныя і даб'яцеся поспеху. Паспрабуйце не даваць абяцанняў і верыць у лепшае.


ЛЕЎ. На гэтым тыдні непажадана абмяркоўваць сваё асабістае жыццё нават з блізкімі сябрамі. Душэўная праца, хоць і непрыкметная, таксама прыносіць плён — развівайце свой унутраны свет. Пазбегнуць многіх канфліктаў дапамогуць мудрасць і падатлівасць. Добра было б нічога рэзка не мяняць і не плыць супраць цячэння, хіба што з меркаванняў паляпшэння сваёй фізічнай падрыхтоўкі. У пятніцу пажадана не будаваць напалеонаўскіх планаў.


ДЗЕВА. Ваша манера ставіць людзей перад фактам пакідае ім не так ужо шмат прасторы для ініцыятывы. У сераду не варта ісці на повадзе ва ўласнай самаўпэўненасці і эгаізму, калі хочаце пазбегнуць канфліктаў на рабоце. У другой палове тыдня вас чакае поспех у кар'еры, але сямейныя справы могуць выклікаць непакой. Трэба ўдзяліць дому больш часу. У чацвер і пятніцу варта прыслухацца да парад сяброў і падказак лёсу.


ШАЛІ. У панядзелак непажадана дазваляць сабе занадта расслабляцца, бо імкненне перакласці адказнасць на партнёраў можа прывесці да канфліктных сітуацый. У сераду, перш чым узяцца за новую справу, правільна ацаніце свой патэнцыял. Лепш зрабіць менш, але больш якасна. У суботу паспрабуйце знайсці дастаткова часу для вырашэння праблем дзяцей і іншых сваякоў, ім як ніколі патрэбна ваша дапамога.


СКАРПІЁН. У рэалізацыі ідэй дзейнічайце рашуча і хутка. У панядзелак можаце зрабіць важны крок, каб змяніць сваё жыццё да лепшага. Аб'ектыўная ацэнка вашых заслуг падыме аўтарытэт. Вас чакае салідны прыбытак у дзелавым і шмат прыемных момантаў у асабістым жыцці. Не бойцеся прызнацца ў пачуццях.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень спрыяльны для генеравання і ўвасаблення ідэй у рэальнасць — толькі рыхтуйцеся тлумачыць сваю пазіцыю партнёрам і калегам. У аўторак, імкнучыся да дасканаласці, памятайце, што не ўсё залежыць ад знешнасці. У сярэдзіне тыдня ўдалыя будуць паездкі, вучоба і практычна любая інтэлектуальная дзейнасць. У пятніцу ўвечары чакайце няпрошаных, але прыемных гасцей.


КАЗЯРОГ. Упэўненасць у сваіх сілах і павышаную працаздольнасць тыдня паспрабуйце выкарыстоўваць для вырашэння дзелавых задач. Пажадана зрабіць гэта максімальна бесканфліктным шляхам, хай нават ён і зойме больш часу. Добры перыяд для новых знаёмстваў і рамантычных сувязяў. Важна хоць у чым-небудзь стварыць для сябе камфортнае асяроддзе, якое дазваляе аптымістычна глядзець на свет.


ВАДАЛІЎ. Грандыёзных поспехаў на рабоце на гэтым тыдні пакуль не прадбачыцца. Хутчэй з прычын, якія не залежаць ад вас, бо ваш творчы патэнцыял дастаткова высокі. Не выключана сутыкненне з бюракратычнай цяганінай і неразуменнем. Не імкніцеся асягнуць неабсяжнае, аб'ектыўна разлічвайце сілы. Нядрэнна праверыць некаторых дзелавых партнёраў на надзейнасць. Самы час задумацца пра змену работы.


РЫБЫ. Цяпер настае спрыяльны час, каб забыць крыўды і расчараванні, памяняць сваё стаўленне да жыцця і пачаць планаваць штосьці новае. Могуць паступіць прапановы пра змену работы, вас чакаюць цікавыя знаёмствы. Адмоўцеся ад далёкіх паездак, яны, хутчэй за ўсё, будуць няўдалыя. Аптымістычнае ўспрыманне жыцця дазволіць лёгка справіцца з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць. У выхадныя можаце разлічваць на дапамогу сваякоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.