Вы тут

Два курсанты — лаўрэаты Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі


Дваццаць шостага студзеня ў краіне будзе адзначацца Дзень беларускай навукі. Новыя распрацоўкі з'яўляюцца як у звыклых грамадзянскіх вышэйшых навучальных установах, так і ў сілавых. Напрыклад, у Ваеннай акадэміі Беларусі лаўрэатамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі сёлета сталі два курсанты.


Адзін з іх — старшына чацвёртага курса агульнавайсковага факультэта Дзяніс Домась. Яго навуковая работа прысвечана метадам барацьбы мотастралковага аддзялення з танкавымі разлікамі ўмоўнага праціўніка.

— Вучобу і пасаду старшыны сумяшчаць даволі складана, — кажа курсант. — Але ў нас вельмі добра арганізаваны расклад па часе, таму асаблівых цяжкасцяў падчас падрыхтоўкі навуковай работы ў мяне не ўзнікла. Але на ўсё спатрэбілася дзесьці з паўгода. Я вывучаў досвед, атрыманы падчас Вялікай Айчыннай вайны, канфліктаў апошніх дзесяцігоддзяў...

Дзяніс займаўся прыкладной навуковай дзейнасцю яшчэ з другога курса. Тады ён шукаў варыянты, як удасканаліць баявую машыну пяхоты, якім узбраеннем аснасціць мотастралковае падраздзяленне. Гэтым жа разам яму давялося яшчэ і павышаць свае веды ў англійскай мове — для навуковай работы выкарыстоўваліся замежныя ваенныя часопісы.

— Але ў ад'юнктуру я паступаць пакуль не думаю. Хоць хто ведае — можа, атрыманы пасля выпуску ўласны практычны досвед паслужыць базай для будучых навуковых распрацовак. Пакажа час.

Яўгенія Лявікіна, якая таксама стала лаўрэатам Спецыяльнага фонда Прэзідэнта, вучыцца на трэцім курсе авіяцыйнага факультэта. Дзяўчына — будучы бортінжынер. Але яе вельмі захапляе матэматыка. Так, тэмай навуковай работы стала дыскрэтнае пераўтварэнне Фур'е ў вылічальных машынах. Прашу растлумачыць, што ж гэта такое.

— Яно дазваляе паскорыць работу вылічальных комплексаў. Распрацоўка тэмы заняла семестр. Фактычна яна была прапрацавана мной з нуля. Займацца ёй было не столькі складана, колькі цікава. Але каб стаць лаўрэатам, мала мець абароненую навуковую работу, якая мае істотнае значэнне. Трэба яшчэ, каб на працягу навучання ўсе адзнакі не былі ніжэйшыя за 9.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: БелТА

Загаловак у газеце: У маладых талентаў — сур'ёзныя напрацоўкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».