Вы тут

Каманда БДУ «Дзеці Цьюрынга» выйшла ў Вышэйшую лігу КВЗ


Барацьба за пуцёўку завяршылася ў Сочы ў рамках XXXI фестывалю каманд КВЗ «КіВіН-2020». БДУ там прадстаўлялі студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.


Усяго ў адборачных турах фестывалю прынялі ўдзел 457 зборных з Беларусі, Расіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля, Эстоніі і іншых краін. Канкурсантам неабходна было на працягу чатырох хвілін выступіць з прывітаннем. Ацэньвалі гумар заснавальнік КВЗ Аляксандр Маслякоў, вядучы прэм’ер-лігі Аляксандр Маслякоў (малодшы), рэдактары Вышэйшай лігі Міхаіл Марфін і Дзмітрый Шпянько, Цэнтральнай лігі Масквы і Падмаскоўя — Яўген Данскіх і іншыя.

Сезон Вышэйшай лігі КВЗ-2020 стартуе ў Маскве 12 лютага. Акрамя каманды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў вышэйшай лізе выступіць яшчэ адна беларуская каманда — «Доктар Хаус» з Магілёва. Яе супернікам у падгрупе стане сярэбраны прызёр 2019 года — каманда «Татнафта» (Альмецьеўск). А ў падругпе са студэнтамі БДУ будзе выступаць не менш тытулаваная каманда — «Руская дарога» (Армавір).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».