Вы тут

Дзярждэпартамэнт ЗША анансаваў візіт Пампеа ў Беларусь


Дзярждэпартамэнт ЗША на сваім сайце анансаваў візіт у Беларусь 1 лютага дзяржаўнага сакратара Майкла Пампеа, паведамляе БЕЛТА.


Паездка Майкла Пампеа працягнецца з 29 студзеня па 4 лютага. Дзяржсакратар ЗША першапачаткова адправіцца ў Лондан, а пазней у Кіеў. Пасля наведвання Мінска запланаваны візіт у сталіцу Казахстана Нур-Султан і сталіцу Узбекістана Ташкент. У Ташкенце Майкл Пампеа прыме ўдзел у нарадзе з міністрамі замежных спраў Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Туркменістана і Узбекістана.

Як паведамлялася, рабочы візіт Майкла Пампеа ў Беларусь планаваўся на 4 студзеня, але быў перанесены на 1 лютага ў сувязі з сітуацыяй вакол пасольства ЗША ў Іраку і далейшымі падзеямі. Былі прадугледжаны перамовы на найвышэйшым узроўні, сустрэча з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і іншыя мерапрыемствы. Бакі мелі намер абмеркаваць увесь спектр пытанняў беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальную бяспеку.

Уладзімір Макей і Майкл Пампеа 6 студзеня правялі тэлефонную размову. Падчас гутаркі кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША растлумачыў прычыны пераносу тэрміну свайго візіту ў Беларусь. З беларускага боку была пацверджана гатоўнасць прыняць дзяржаўнага сакратара ЗША з візітам ва ўзаемапрымальныя даты, адзначана важнасць адкрытага абмену думкамі па пытаннях развіцця двухбаковых адносінаў, сітуацыі ў рэгіёне і свеце ў цэлым.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед.

Грамадства

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Пісьменніца Ганна Альхоўская: Часам дзеля будучыні дзяцей і трэба скасаваць шлюб

Развітацца з мужам і не помсціць яму, а пачаць новае жыццё.