Вы тут

Пад пуцеправодам па праспекце Пераможцаў у Мінску паставілі падпоркі


У другой палове дня 24 студзеня на развязцы праспекта Пераможцаў з вуліцай Арлоўскай з'явіліся дарожныя службы, супрацоўнікі якіх ўважліва разглядалі расколіну, піша auto.tut.by. Меркавана - на тынкоўцы.


На месцы меркаваных рамонтных прац, дзе ўсталяваныя апоры, позна ўвечары нікога не было. Але па абодвух крайніх палосах рух быў абмежаваны да 40 км у гадзіну.

Першыя паведамленні сталі паступаць пасля абеду. "Ехаў у дзве гадзіны, нічога не было, вяртаюся пасля чатырох - стаяць рабочыя, чалавек пяць, разглядаюць расколіну, абгарадзілі частку дарогі", - распавёў адзін з чытачоў партала.

Яшчэ адна чытачка распавяла, што, праязджаючы ўвечары, убачыла, што пад мост падвялі перасоўныя апоры. "Здалёк яны выглядаюць, як казлы для маляроў. Але пад'ехала бліжэй - гэта перасоўныя апоры", - распавяла дзяўчына.

Атрымаць аператыўны каментар у ДАІ і "Гардарбудзе" парталу не ўдалося.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».