Вы тут

Магутны землятрус у Турцыі: загінулі 19 чалавек


На ўсходзе Турцыі з-за моцнага землятрусу загінулі 19 чалавек, больш за 770 траўмаваныя, перадае ТАСС са спасылкай на міністра аховы здароўя рэспублікі Фахрэцціна Коджы.


Фота: IHA

Землятрус магнітудай 6,8 адбыўся 24 студзеня ўвечары ва ўсходняй правінцыі Элязыг. Як паведаміў міністр аховы здароўя Турцыі, там пацярпеў 551 чалавек. Стыхія закранула таксама суседнюю правінцыю Малацця. Ад землятрусу там пацярпеў 221 чалавек.

Ачаг стыхіі залягаў на глыбіні 10 км. Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя і ў іншых рэгіёнах Турцыі, а таксама ў Ізраілі, Сірыі і Іраку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.