Вы тут

Пекін стане глабальным цэнтрам музыкі


Пекін паставіў новую мэту на новы год - стаць горадам музыкі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Да 2025 года кітайская сталіца павінна стаць "міжнароднай сталіцай музыкі" і "глабальным цэнтрам музыкі носьбітаў кітайскай мовы", а яе даходы ў музычнай вобласці і адпаведных індустрыях дасягнуць 120 млрд юаняў (каля 17,2 млрд долараў).  Пра гэта гаворыцца ў дакументах, апублікаваных Пекінскім муніцыпальным упраўленнем па будаўніцтве нацыянальнага культурнага цэнтра.

У Пекіне будзе створаны цэлы шэраг музычных паркаў.  Акрамя таго, з дапамогай субсідый будзе заахвочвацца развіццё арыгінальных твораў кітайскай музыкі і музычных брэндаў. Па словах прадстаўнікоў упраўлення, у сталіцы будуць збудаваныя пляцоўкі для "жывой" музыкі і "музычныя мястэчкі" для стварэння адпаведнай атмасферы. Таксама адзначаецца, што Пекін створыць спецыяльны фонд для развіцця гэтай індустрыі.

Прэв’ю: news.rambler.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.