Вы тут

Нафта і газ - для прыватнікаў


Кітай цалкам адкрые сектар нафтагазавай разведкі і здабычы прыватным і замежным кампаніям.


Пра гэта паведаміла Міністэрства прыродных рэсурсаў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як заявіў намеснік міністра прыродных рэсурсаў КНР Лін Юэмін, правы на здабычу нафты і газу змогуць атрымаць як кітайскія, так і зарэгістраваныя на тэрыторыі КНР замежныя кампаніі з чыстымі актывамі не менш за 300 млн. юаняў (каля 42,86 млн долараў). Новыя правілы ўступяць у сілу з 1 мая.

На нафтагазавым рынку Кітая дамінуючае становішча заўсёды займалі дзяржаўныя кампаніі. Замежныя кампаніі маглі раней атрымаць да яго доступ толькі пры ўмове вядзення дзейнасці сумесна з кітайскімі кампаніямі. Па словах Лін Юэміна, адкрыццё гэтага рынку дасць магчымасць пакончыць з манаполіяй дзяржавы, акажа дадатковае стымулюючае ўздзеянне і дапаможа забяспечыць унутраныя пастаўкі энергіі.

Прэв’ю: russian.people.com.cn

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.