Вы тут

Ігар Карпенка: Сумяшчэнне выпускнога экзамену ў школе з ЦТ можа адбыцца ў бліжэйшыя 2-3 гады


Сумяшчэнне выпускнога экзамену ў школе з ЦТ можа адбыцца ў бліжэйшыя 2-3 гады, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў праграме "Галоўны эфір" у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".


"Цэнтралізаванае тэсціраванне вырашыла шэраг важных задач, як, напрыклад, сыход ад карупцыйнага складніка ў гэтай галіне. Але разам з тым не заўсёды за тэстам мы бачым асобу будучага спецыяліста", - сказаў Ігар Карпенка.

Ён адзначыў, што цяпер распрацоўваецца сістэма магчымага сумяшчэння экзаменаў у школе з цэнтралізаваным тэсціраваннем. "Пакуль ідзе абмеркаванне. Для гэтага спатрэбіцца пэўны перыяд - дзесьці прыкладна 2-3 гады", - заявіў Ігар Карпенка.

Сёлетняя ўступная кампанія будзе праходзіць па тых правілах, якія існуюць.

Прэв'ю: pvlida.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?