Вы тут

У Мінску аўтамабіль збіў на пешаходным пераходзе жанчыну. Яна паспела адштурхнуць калыску з дзіцем


Учора кіроўца аўтамабіля «Хонда» рухаўся з боку праспекта Жукава ў напрамку Бетоннага праезда. Насупраць аднаго з дамоў па вуліцы Харкаўскай ён здзейсніў наезд на жанчыну 1991 года нараджэння, якая ішла па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, паведамляе сталічная ДАІ. 


Фота ДАІ

У пешахода дыягнаставаны удар мяккіх тканін нагі. Жанчына непасрэдна перад наездам, заўважыўшы транспартны сродак, адштурхнула ад сябе калыску з дзіцём. Малы не пацярпеў. На месцы працавалі супрацоўнікі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Праводзіцца праверка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?