Вы тут

МНС правядзе маніторынг пастановы, якая датычыцца піратэхнікі


З 1 лютага па 30 чэрвеня МНС праводзіць прававы маніторынг пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2004 года № 32 "Аб зацвярджэнні Правілаў бяспекі пры вырабе і выкарыстанні піратэхнічных вырабаў”.


Прапановы грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асобаў у дачыненні да названай пастановы можна накіраваць на электронны адрас gospromnadzor@mchs.gov.by з абавязковым указаннем тэмы ліста “Прававы маніторынг” да 1 красавіка.

У МНС звярнулі ўвагу, на тое, што, у адпаведнасці з пунктам 8 Інструкцыі аб парадку правядзення прававога маніторынгу, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 65, не патрабуецца адказу (паведамлення) на прапановы, якія паступілі ў ходзе прававога маніторынгу, за выключэннем паступіўшых арганізатару прававога маніторынгу пісьмовых зваротаў, а таксама зваротаў, накіраваных у спецыяльную рубрыку “Электронны зварот” на афіцыйным інтэрнэт-сайце альбо на адрас электроннай пошты, калі такі спосаб падачы электронных зваротаў дапускаецца арганізатарам прававога маніторынгу.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».