Вы тут

У сталіцы Палесся пройдзе рэспубліканскі маладзёжны форум


Гасцямі і ўдзельнікамі рэспубліканскага свята "Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2020", якое  пройдзе ў Пінску 28-31 студзеня, стануць больш за 500 чалавек.


У праграме запланаваны рэспубліканскі форум #БеларусьМоладзьІніцыятыва, прафарыентацыйныя майстар-класы, выставы-прэзентацыі, канцэрты. Пад іх аддадуць найлепшыя сцэнічныя пляцоўкі горада. У прыватнасці, мерапрыемствы пройдуць у Палескім дзяржаўным універсітэце, гарадскім Доме культуры, дзіцячай школе мастацтваў, драмтэатры, абласным цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці, цэнтральнай гарадской бібліятэцы, іншых установах адукацыі і культуры.

Цэнтральнай падзеяй стане перадача эстафеты маладзёжнай сталіцы ад Оршы Пінску, калі будзе дадзены афіцыйны старт новаму этапу рэспубліканскага праекта. Гэта адбудзецца 30 студзеня ў гарадскім Доме культуры падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця свята. У пралогу дзейства творчая моладзь Пінска прадставіць публіцы культурную прастору сталіцы Палесся. Таксама на сцэне ГДК стартуюць рэспубліканскі фестываль мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "АРТ-вакацыі-2020" і конкурс "Песні маёй краіны".

У рамках рэспубліканскага форуму # БеларусьМоладзьІніцыятыва адбудуцца пасяджэнне Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, сустрэчы з членамі  маладзёжных парламентаў, маладзёжнымі пасламі Мэтаў устойлівага развіцця..

У Палескім дзяржаўным універсітэце адукацыйны семінар "Універсітэт 3.0 і дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь" збярэ прарэктараў ВНУ. Ва ўніверсітэцкім клубе пройдзе інтэрактыўная прэзентацыя дзейнасці Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. Студэнты і выкладчыкі БДПУ імя М. Танка падзеляцца ўражаннямі ад удзелу ў інтэрнацыянальным 55-м Зорным паходзе па месцах баявой і працоўнай славы беларускага народа.

Напрыканцы ўдзельнікаў  свята чакае экскурсійная праграма "Пінск - гора дзевяці стагоддзяў..." Таксама ва ўсіх ахвотных будзе магчымасць паўдзельнічаць у фотачэленджы # FotoСhallenge на тэму "Пінск - маладзёжная сталіца 2020".

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: inform.kz

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.

Грамадства

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Вайна пакінула яму жыццё, але забрала блізкіх. Завіталі да клічаўскага ветэрана вайны Міхаіла Фельдмана

Нягледзячы на свае 96, Міхаіл Фельдман выглядае на зайздрасць бадзёрым і маладжавым. 

Грамадства

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Прыёмная кампанія: да чаго рыхтавацца?

Зроблены першы крок да аб'яднання экзаменаў.