29 верасня, аўторак

Вы тут

Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж транспартнымі ведамствамі Беларусі і Манголіі


Сёння адбылася рабочая сустрэча іііністра транспарту і камунікацый Аляксея Аўраменкі і міністра развіцця дарог і транспарту Манголіі Бямбасурэнгійна Энх-Амгалана. Вынікам перамоваў стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж транспартнымі ведамствамі дзвюх краін. Падрабязнасці паведаміў сайт Мінтранса.


Так, дакумент прадугледжвае развіццё ўзаемадзеяння і рэалізацыю сумесных праектаў на ўзаемавыгаднай і раўнапраўнай аснове. А таксама свабодны абмен інфармацыяй і вопытам, укараненне перадавых тэхналогій, супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі, стварэнне спрошчанай сістэмы правядзення інспекцый, звязаных з транспарціроўкай грузаў паміж краінамі.

Акрамя таго, заключана пагадненне падтрымліваць інвестыцыі для забеспячэння свабодных умоваў у сферы ажыццяўлення перавозак у галіне транспарту і лагістыкі. Мемарандум заключаны на пяць гадоў.

"Беларусь і Манголію звязваюць даволі добрыя ўзаемаадносіны, -- цытуюцца словы Аляксея Аўраменкі. -- Асабліва, калі мы гаворым пра сумесныя праекты ў сферы транспарту".

Паміж краінамі ажыццяўляюцца паездкі аўтамабільным транспартам. За 2019 год беларускімі перавозчыкамі выкарыстана 744 універсальныя дазволы (на 24,2 % больш, чым у 2018 годзе), мангольскімі -- 334 дазволы (на 51,1 % больш).

Што тычыцца супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту, то ў мінулым годзе ў паведамленні Беларусь -- Манголія перавезена больш за 50 тыс. т грузаў, у параўнанні з 2018 годам гэта на 7 % больш.

"Сёння мы гаварылі пра тое, што маем рэзервы ў частцы павелічэння транзіту чыгуначным транспартам, у першую чаргу гаворка ідзе пра кантэйнерныя перавозкі", -- сказаў Аляксей Аўраменка. Іх, паводле ацэнак бакоў, можна павялічыць кратна - магчымасці для гэтага ёсць.

Сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся, ёсць таксама шэраг прапаноў у авіяцыйнай сферы, навучанні спецыялістаў. Мангольская бок зацікаўлены ў набыцці беларускай дарожна-будаўнічай і тэхнікі МАЗ.

Таксама замежным партнёрам цікавы вопыт Беларусі па пытаннях, звязаных з утрыманнем i рамонтам дарог.У свеце ўсё больш шырока прымяняюцца халодныя рэсурсазберагальныя тэхналогіі для рамонту і ўтрымання аўтамабільных дарог. Беларусь мае магчымасці іх прымянення. Адаптацыяй, распрацоўкай і суправаджэннем работ па ўкараненні тэхналогій займаецца дзяржаўнае прадпрыемства "БелдарНДІ". У гэтай сувязі мангольскаму боку было прапанавана правесці работы па адаптацыі халодных тэхналогій у дачыненні да пагодна-кліматычных умоў, матэрыялаў і механізмаў, а таксама арганізаваць навучанне спецыялістаў на базе беларускіх арганізацый.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: БЧ

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.