Вы тут

Агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі" пройдзе ў Касцюковічах 1 лютага


XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі" пройдзе ў Касцюковічах 1 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім аблвыканкаме.


У конкурсе прымуць удзел выхаванцы дашкольных устаноў, навучэнцы школ горада і раёна, вучні дзіцячых школ мастацтваў, удзельнікі музычных студый, гурткоў мастацкай самадзейнасці і выхаванцы Касцюковіцкага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.

Агляд-конкурс будзе праходзіць па чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 16 гадоў. Дзеці і падлеткі будуць спаборнічаць у вакальным і інструментальным выканальніцтве, харэаграфічным, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвах.

Журы будзе ацэньваць майстэрства выканання, змест і тэматыку выбраных твораў, сцэнічную культуру і касцюмы юных талентаў Касцюковіцкага раёна.

Пройдзе агляд-конкурс на сцэне раённага цэнтра культуры.

Прэв'ю: wdoxnovenie.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?