Вы тут

МЗС: Два беларусы папрасілі дыпламатаў дапамагчы ім з'ехаць з правінцыі Хубэй


Два беларусы папрасілі дыпламатаў дапамагчы ім з'ехаць з кітайскай правінцыі Хубэй. Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі МЗС Ігар Белы, паведамляе БЕЛТА.


У правінцыі Хубэй знаходзіцца дзевяць грамадзян Беларусі, з пяццю з іх устаноўлены тэлефонны кантакт. "Два грамадзяніны выказалі жаданне пакінуць гэтую правінцыю", - сказаў Ігар Белы.

Спецыяліст адзначыў, што агучыць дакладную колькасць беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Кітаі, немагчыма. Яны прыязджаюць у КНР з рознымі мэтамі, як індывідуальна, так і ў арганізаваных турах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Гараджан, якія з выхадам на пенсію вяртаюцца ў бацькоўскія дамы, становіцца ўсё больш

Цяпер ледзь не ў кожнай вёсцы можна сустрэць былых гараджан.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра стасункі, армію і падарункі.