Вы тут

​Ці трэба есці перад сном?


Многія ўпэўнены ў тым, што перакус перад сном — самая страшная звычка, якая вядзе да атлусцення і адбівае сон. Яшчэ некалькі гадоў таму вучоныя з Сіднейскага ўніверсітэта разбурылі гэты міф. Бо арганізм уначы хоць і працуе ў эканомрэжыме, але яму ўсё ж неабходная энергія.


Яна патрабуецца мозгу, які нават у сне «спальвае» з дзясятак калорый у гадзіну. А калі арганізм доўгі час энергію не атрымлівае, то ён вымушаны «падкрадаць» яе з запасаў мускулатуры, што можа парушыць абмен рэчываў. Таму позні перакус урачы адабраюць. Толькі не пазней, чым за гадзіну да сну, і не больш за 250 кілакалорый. А галоўнае — есці пажадана тыя прадукты, якія дапамагаюць выпрацоўваць «гармон сну» мелатанін.

Перцы, вінаград, абястлушчаны тварог, яйкі, аўсянка (з высокім утрыманнем клятчаткі), соевае малако, аўсянае печыва ці рыба з памідорамі — усе прадукты ўтрымліваюць вялікую колькасць трыптафану. Гэта незаменная кіслата, з якой арганізм вырабляе сератанін, а з яго мелатанін — гармон, які дапамагае заснуць.

Сур'ёзныя праблемы са сном назіраюцца ў кожнага трэцяга чалавека на планеце. Каб спаць моцна, трэба класціся спаць рана. Рэч у тым, што з дзевяці вечара да гадзіны ночы арганізм выпрацоўвае максімальную колькасць мелатаніну. А вырабляюць яго кішэчнік, сятчатка і адзін з аддзелаў мозга.

А яшчэ паветра ў спальнях не павінна быць вышэй за 20 градусаў. Тады тэрмарэгуляцыя цела працуе правільна. Таму, каб спаць добра, варта прыняць цёплы душ, праветрыць спальню і класціся на левы бок. Аказваецца, гэта адна з самых карысных поз. А за паўгадзіны да сну неабходна выключыць тэлевізар, смартфон і ноўтбук.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.