Вы тут

Чым прываблівае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі?


Спа­чат­ку трэ­ба ска­заць некалькі слоў пра са­мо мес­ца дзе­ян­ня. На гэ­тым тыд­ні фа­куль­тэ­ту ўнут­ра­ных вой­скаў Ва­ен­най ака­дэ­міі споў­ні­ла­ся 27 га­доў. За час яго іс­на­ван­ня там пад­рых­та­ва­лі больш за паў­та­ры ты­ся­чы афі­цэ­раў. Шэсць­дзя­сят з іх скон­чы­лі ву­чо­бу з адзна­кай і за­ла­тым ме­да­лём, амаль сто атры­ма­лі дып­лом з адзна­кай. Дзе­сяць вы­пуск­ні­коў ста­лі сты­пен­дыя­та­мі спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі.


— Ска­жу ад­ра­зу: ву­чыц­ца ў нас ня­прос­та, — ад­зна­чыў на­чаль­нік фа­куль­тэ­та пал­коў­нік Ула­дзі­мір Гаўдур. — Але на­ву­чаль­ны пра­цэс скі­ра­ва­ны на тое, каб да­па­маг­чы ма­ла­дым лю­дзям раз­віц­ца па ўсіх маг­чы­мых кі­рун­ках. На­шых вы­пуск­ні­коў вель­мі ша­ну­юць у пад­раз­дзя­лен­нях спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня. А яшчэ ў нас юна­кі пра­хо­дзяць са­праўд­ную шко­лу жыц­ця, якая да­па­ма­гае ім пас­ля ў да­рос­лым жыц­ці.

На па­чат­ку пад­рых­тоў­кі бу­ду­ча­га афі­цэ­ра шмат ува­гі ўдзя­ля­ец­ца су­стрэ­чам і гу­тар­кам з баць­ка­мі кур­сан­таў. Гэ­та трэ­ба для та­го, каб як ма­га глы­бей ра­за­брац­ца ў ха­рак­та­ры і ва­ля­вых якас­цях пер­ша­курс­ні­ка.

— За­лі­ча­ныя пер­ша­курс­ні­кі ў жніў­ні пра­хо­дзяць праз аба­вяз­ко­вы збор. І вось бы­вае так, што абі­ту­ры­ент па­спя­хо­ва здаў фі­зіч­ныя нар­ма­ты­вы, цэнт­ра­лі­за­ва­нае тэс­ці­ра­ван­не, прай­шоў праз псі­ха­ла­гіч­нае су­раз­моўе, а на збо­ры ад яго пад­час пе­ра­адоль­ван­ня па­ла­сы пе­ра­шкод да­во­дзіц­ца чуць: «Я не ха­чу паўз­ці», «Мне не па­да­ба­ец­ца стра­ляць», «Тут вель­мі бруд­на» — ці неш­та ў па­доб­ным сты­лі. Але на­шы кур­сан­ты — гэ­та не толь­кі бу­ду­чыя юрыс­ты, але і вай­скоў­цы. Так бы мо­віць, два ў ад­ным. І ра­бо­чая аб­ста­ноў­ка, у якой яны мо­гуць апы­нуц­ца пад­час вы­ка­нан­ня са­праўд­на­га за­дан­ня, па­тра­буе ме­на­ві­та та­кой пад­рых­тоў­кі, якая не заўж­ды звя­за­на са зна­хо­джан­нем у на­ву­чаль­най аў­ды­то­рыі. Та­му ка­лі мы ба­чым, што юнак гэ­та не ўсве­дам­ляе, на жаль, да­во­дзіц­ца з ім раз­віт­вац­ца.
Коль­кі ж ча­ла­век па­сту­пае на фа­куль­тэт унут­ра­ных вой­скаў? Ле­тась праз кан­чат­ко­вы пра­фе­сій­ны ад­бор прай­шлі 78 абі­ту­ры­ен­таў. Але фор­му кур­сан­та гэ­та­га фа­куль­тэ­та на­дзе­лі 60 пер­ша­курс­ні­каў. Пры­чым пя­цё­ра з іх бы­лі да та­го ва­ен­на­слу­жа­чы­мі.

— Шмат хто з абі­ту­ры­ен­таў «спа­ты­ка­ец­ца» на на­шых псі­ха­ла­гіч­ных тэс­тах, — згад­вае Ула­дзі­мір Гаў­дур. — Ды і ўзро­вень фі­зіч­най пад­рых­тоў­кі час­та па­кі­дае жа­даць леп­ша­га. Ця­пер пад­лет­кі вель­мі шмат ча­су пра­вод­зяць сам-на­сам са смарт­фо­на­мі і кам­п'ю­та­ра­мі, вя­дуць ся­дзя­чы лад жыц­ця.

Па за­кан­чэн­ні ву­чо­бы вы­пуск­ні­кі раз­мяр­коў­ваюцца на пер­ша­сныя па­са­ды ка­ман­дзі­раў уз­во­даў у пад­раз­дзя­лен­нях унут­ра­ных вой­скаў. А вось дзяў­чат тут не су­стрэ­неш. Ад­па­вед­ны экс­пе­ры­мент пра­во­дзіў­ся ка­ля дзе­ся­ці га­доў та­му, але не скон­чыў­ся па­спя­хо­ва.

Струк­ту­ра фа­куль­тэ­та на­ліч­вае тры ву­чэб­ныя ка­фед­ры — так­тыч­най пад­рых­тоў­кі ўнут­ра­ных вой­скаў, ін­жы­нер­на-тэх­ніч­ных срод­каў ахо­вы і юры­дыч­ную. Што да­ты­чыц­ца ін­шых прад­ме­таў, у лі­ку якіх, на­прык­лад, агуль­на­вай­ско­вая так­ты­ка і аг­ня­вая пад­рых­тоў­ка, — то тут кур­сан­ты ву­чац­ца на ка­фед­рах не­па­срэд­на Ва­ен­най ака­дэ­міі.

— Ра­зам з тым нель­га ска­заць, што мы «за­мкну­ты» толь­кі ў ме­жах ад­ной на­ву­чаль­най уста­но­вы. Кад­ры для ўнут­ра­ных вой­скаў рых­ту­юць не толь­кі на на­шым фа­куль­тэ­це, але і ў гра­ма­дзян­скіх на­ву­чаль­ных уста­но­вах, ся­род якіх БДУ, БНТУ, ГрДУ імя Ян­кі Ку­па­лы. Акра­мя та­го, па да­моў­ле­нас­цях у ме­жах АДКБ мы на­кі­роў­ва­ем не­каль­кі кур­сан­таў для на­ву­чан­ня ў вы­шэй­шыя ва­ен­ныя на­ву­чаль­ныя ўста­но­вы Ра­сіі. Гэ­та Перм­скі і Са­ра­таў­скі ва­ен­ныя ін­сты­ту­ты войск на­цы­я­наль­най гвар­дыі.

Сім­ва­лам унут­ра­ных вой­скаў з'яў­ля­ец­ца ле­ген­дар­ны кра­па­вы бе­рэт. Зда­быць яго — ма­ра лю­бо­га спец­на­за­ўца. Лёг­кіх дзён пад­час пад­рых­тоў­кі ў тых, хто слу­жыць у элітным пад­раз­дзя­лен­ні, не бы­вае. Фі­зіч­ныя на­груз­кі толь­кі ўзрас­та­юць. На пер­шы по­гляд яны мо­гуць здац­ца амаль не­пе­ра­адоль­ны­мі, але гэ­та не так. Увесь сак­рэт — у сіс­тэ­ме на­ву­чан­ня і вы­ха­ван­ня. Яна грун­ту­ец­ца на ўза­е­ма­да­па­мо­зе і раз­лі­ча­на на ка­лек­тыў­нае пе­ра­адо­лен­не цяж­кас­цяў.

Жы­хар Мін­ска Анд­рэй прый­шоў па­на­зі­раць за спец­на­за­ўца­мі ра­зам з дву­ма дзець­мі.

— Я тут не ўпер­шы­ню. Вель­мі па­да­ба­ец­ца ві­до­ві­шча. Асаб­лі­ва ўраж­ва­юць вы­ступ­лен­ні спец­на­за­ўцаў, ды і ма­лым ма­ім ці­ка­ва па­на­зі­раць. Усё-та­кі гэ­тыя па­дзеі раз­горт­ва­юц­ца не на тэ­ле­ві­зій­ным эк­ра­не, а за не­каль­кі мет­раў ад нас.

— Я ву­чу­ся ў дзя­вя­тым кла­се, але за­дум­ва­ю­ся па­сту­паць сю­ды, — ка­жа ву­чань мін­скай ся­рэд­няй шко­лы № 168 Яў­ген Новікаў. — Мне гэ­та ці­ка­ва, ха­цеў бы па­спра­ба­ваць. Па­да­ба­ец­ца са­ма фор­ма, фі­зіч­ныя прак­ты­ка­ван­ні не па­ло­ха­юць. За­ча­ра­ва­ла тое, як пра­хо­дзіў ру­ка­паш­ны бой...

Не­па­да­лёк ад пла­ца раз­гар­ну­ла­ся вы­стаў­ка тэх­ні­кі, страл­ко­ва­га і са­пёр­на-тэх­ніч­на­га ўзбра­ен­ня. Апош­няе асаб­лі­ва ці­ка­ва ў све­це та­го, што ўнут­ра­ныя вой­скі зай­ма­юц­ца раз­мі­ні­ра­ван­нем у га­ра­дах, — на жаль, рэ­ха вай­ны гу­чыць яшчэ і да­гэ­туль.

— У нас аб­ста­ля­ван­не вель­мі ма­гут­нае, — ка­жа на­чаль­нік вы­бу­хо­ва­тэх­ніч­на­га цэнт­ра ўнут­ра­ных вой­скаў пад­пал­коў­нік Ігар Там­ко. — За­куп­ля­ем са­мыя апош­нія ўзо­ры. Усе пры­бо­ры скі­ра­ва­ны на по­шук вы­бу­хо­вых пры­лад, до­гляд па­да­зро­ных і бес­гас­па­дар­чых рэ­чаў... Ёсць у нас і спе­цы­яль­ны ро­бат. Зроб­ле­ны ён у Бе­ла­ру­сі. Ажыц­цяў­ляе раз­вед­ку па­да­зро­ных прад­ме­таў. Пры пэў­най ва­зе мо­жа іх на­ват ад­вез­ці на бяс­печ­ную ад­лег­ласць, за­тым транс­пар­та­ваць усё не­аб­ход­нае аб­ста­ля­ван­не. Здоль­ны пра­ца­ваць удзень і ўна­чы. Ён аб­ста­ля­ва­ны ві­дэа­ка­ме­ра­мі, дзя­ку­ю­чы якім ро­ба­там мож­на кі­ра­ваць на ад­лег­лас­ці.

Па­ка­за­лі жур­на­ліс­там і на­ву­чаль­ны кор­пус, і спар­тыў­ны комп­лекс. Як­раз у гэ­ты час ся­род пер­ша­курс­ні­каў іш­лі за­ня­ткі па абяс­шкодж­ван­ні пра­ціў­ні­ка, які на­па­дае з на­жом.

Трэба сказаць колькі слоў пра раз­мяшчэнне. Пер­шыя два кур­сы жы­вуць у ка­зар­ме. На­ву­чэн­цы на іх пры­роў­не­ны да сал­дат тэр­мі­но­вай служ­бы. А вось для тых, хто дай­шоў да трэ­ця­га кур­са, ужо пра­ду­гле­джа­ны асоб­ныя па­коі на 4—6 ча­ла­век. І тут ужо ўсё па-да­маш­ня­му — ві­сяць гі­та­ра, рас­цяж­ка з сім­во­лі­кай улю­бё­на­га фут­боль­на­га клу­ба і на­ват ёсць стэ­рэа­сіс­тэ­ма. Амаль як до­ма!

Час па­да­чы да­ку­мен­таў на фа­куль­тэт унут­ра­ных вой­скаў для абі­ту­ры­ен­таў з лі­ку гра­ма­дзян­скай мо­ла­дзі скон­чыц­ца да­во­лі хут­ка — 1 кра­са­ві­ка. Каб гэ­та зра­біць, трэ­ба прый­сці ў ва­ен­ны ка­мі­са­ры­ят па мес­цы жы­хар­ства. Пра­вер­ка ста­ну зда­роўя, фі­зіч­най пад­рых­тоў­кі і пра­фе­сій­на-псі­ха­ла­гіч­ны ад­бор пры­зна­ча­на на тэр­мін да 31 мая.

Ва­ляр'­ян ШКЛЕН­НІК

Фо­та Ган­ны ЗА­НКА­ВІЧ

Загаловак у газеце: Факультэт патрэбных рэчаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».