Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лютага складзе Br239,87


Новы памер бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 22 студзеня 2020 года №6, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрацы і сацабароны.


З 1 лістапада 2019 года бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі складаў Br231,83. З 1 лютага ён вырасце да Br239,87 (рост на 3,5%) і будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2020 года. Для розных груп насельніцтва сума будзе розная. Для працаздольнага насельніцтва бюджэт пражытачнага мінімуму складзе Br265,91, пенсіянераў - Br184,2, студэнтаў - Br232,83, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br155,64, дзяцей ад 3 да 6 гадоў - Br212,79, дзяцей ад 6 да 18 гадоў - Br260,48.

Павелічэнне бюджэту пражытачнага мінімуму звязана ў першую чаргу з зменай яго структуры (рост на 3,3%), за кошт росту коштаў на тавары і паслугі БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павялічыўся на 0,2%.

Прэв'ю: gb.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Дзяніс Раманюк: Я раблю этнаграфію «дваццаць пятым» кадрам

Пышныя альбомы, выдадзеныя Дзянісам Раманюком, з задавальненнем трымаюць у хатніх бібліятэках як беларусы, бо адчуваюць гонар за краіну, так і замежнікі, бо невядомую культуру даследуюць праз высакакласны кніжны твор.

Грамадства

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Санны рэйд. Як партызаны здзейснілі пераможную аперацыю на Палессі ў 1942-м

Сёлетняя зіма на снег, скажам прама, зусім небагатая. Але ў лютым і сакавіку 1942 года, калі пра глабальнае пацяпленне ніхто і не чуў, снегу было вельмі шмат.

Спорт

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барэц Максім Нягода: Пасля кожнага медаля трэба пачынаць з нуля

Барысаўчанін са шматдзетнай сям'і стаў чэмпіёнам кантынента.

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.