Вы тут

Дзіцячыя дапамогі павышаюцца з 1 лютага


У Беларусі з 1 лютага пераглядаецца памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 22 студзеня 2020 года №6 БПМ з 1 лютага ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br239,87. БПМ павысіўся на 3,5% у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лістапада 2019 па 31 студзеня 2020 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Так, аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці зараз складае Br2398,7, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - Br3358,18.

Аднаразовую дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лютага будзе выплачвацца ў памеры Br239,87, дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (штомесячная) - у памеры Br119,94.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам: на дзіця-інваліда - Br167,91, на іншых дзяцей у сям'і - Br119,94. Штомесячная дапамога па доглядзе дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў складае Br239,87 (з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў) і Br287,84 (з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення ўзросту 3 гадоў); штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаванага ВІЧ, - Br167,91.

Акрамя таго, з 1 лютага вырастуць дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў (штомесячныя) - у сувязі з ростам сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за папярэдні квартал. На першае дзіця дапамога вырасце да Br405,48, на другога і наступных - да Br429,84, на дзіця-інваліда - да Br521,33. Гэтыя памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будуць дзейнічаць да 31 ліпеня бягучага года ўключна.

Прэв'ю: telegraf.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.